Беларусаў хочуць ашукаць

На 15 кастрычнiка прызначаны выбары ў палату прадстаўнiкоў так званага нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Справа гэта вельмi небяспечная для лёсу нашай краiны, бо ва ўмовах наладжанай i заканадаўча падмацаванай сiстэмы татальных фальсiфiкацый выбараў i рэферэндумаў, яе вынiкi прадвызначаныя. Спiсы пераможцаў ужо зацверджаны выканаўчай уладай. Неабходныя iнструкцыi - даведзены да кiраўнiкоў выбарчых камiсiй. Удзел апазiцыi i мiжнародных назiральнiкаў (па крымiнальнай тэрмiналогii "лохаў") у гэтым выбарчым фарсе можа прывесцi толькi да ашуканства беларускага народа, мiжнароднай супольнасцi, да легiтымiзацыi каланiяльнага рэжыму. Рэжыму патрэбна легiтымная, прызнаная Захадам Палата для таго, каб юрыдычна замацаваць ужо здзейсненае iм дзяржаўнае злачынства - ратыфiкаваць падпiсанае ў снежнi 1999 года экс-прэзiдэнтам пагадненне з Расiяй аб стварэннi адзiнай саюзнай дзяржавы i паставiць крыж на беларускiм суверэнiтэце i незалежнасцi.
Усё гэта вядома даўно i апазiцыi i палiтычна актыўнай публiцы i, напэўна, абывацелям. Таму пра няўдзел беларускай апазiцыi ў выбарах у азначаны псеўдапарламент было заяўлена шмат разоў i ў даволi катэгарычнай форме. i функцыi ў палаты нулявыя, i выбарчы кодэкс недэмакратычны, i палiтычныя рэпрэсii працягваюцца, i татальны кантроль уладаў над дзяржаўнымi СМi захоўваецца ў поўнай меры. Апошняя падобная заява была агучана ў лiпенi на Кангрэсе дэмакратычных сiлаў. Але… Але гульнi беларускiх дэмакратаў i iншых "апазiцыянераў" вакол удзелу ў выбарчым фарсе працягваюцца.
Тое, што лiбералы Гайдукевiча i камунiсты Калякiна пойдуць на выбары, было вядома ад самага пачатку. Нiхто iх у дэмакраты нiколi не запiсваў i ў сiмпатыi да беларускай дзяржаўнасцi не падазраваў. Казаць пра яблычнiцу Абрамаву i зусiм не выпадае, бо кiраўнiца фантомнага ўтварэння фантомнай палiтыкай i займаецца. Уся гэта з дазволу сказаць "апазiцыя" з блаславення Кансультатыўна-назiральнай групы АБСЕ ўжо выканала ролю "траянскага каня" у падрыхтоўцы да перамоўнага працэсу i цяпер у якасцi штрэйкбрэхераў зацята ўключылася ў выбарчы фарс.
Канечне, не было ўпэўненасцi ў цвёрдай пазiцыi прафсаюзаў Ганчарыка i партыi жанчын Ванiнай.
iншая справа -- сацыял-дэмакраты М.Статкевiча, эс-дэкi Шушкевiча, а-гэ-пэ-шнiкi Лябедзькi, фронтаўцы Вячоркi i фронтаўцы Пазьняка. Гэтыя i за дэмакратыю i за незалежнасць горла любому парвуць. Гэта на словах. А на справе толькi Кансерватыўна-Хрысцiянская партыя - БНФ (З.Пазьняк) вызначылася своечасова i адназначна, прыняўшы партыйнае, а значыць абавазковае для ўсiх сябраў рашэнне аб няўдзеле ў выбарах.
Для гэтага кансерватарам i ў Кангрэсе дэмсiлаў удзельнiчаць не спатрэбiлася. Недастаткова цвёрда паводзяць сябе фронт Вячоркi i сацыял-дэмакраты Шушкевiча. Яны, здаецца, вылучаць кандыдатаў не будуць. Але ж у кантролi за выбарамi ўдзел прымуць! А гэта як нi круцi, але "мяккая" форма ўдзелу.
А ўжо Народная Грамада Статкевiча i АГП не толькi кантролем зоймуцца, але i кандыдатаў выставяць. Праўда, не па партыйнай лiнii, а па прыватнай. Ужо вядома пра ўдзел у кампанii Мiколы Статкевiча, Н.Стужынскай (шэраговыя эс-дэкi ўвогуле рэгiструюцца касякамi), Мiхаiла i Юлii Чыгiр, Навасяда... Вось табе i няўдзел, вось табе i змаганне за дэмакратыю i незалежнасць Бацькаўшчыны, вось табе i прынцыповасць…
А адкуль той прынцыповасцi ўзяцца, калi ёсць абавязкi не толькi перад сваiм народам i Радзiмай, але i перад замежнымi спонсарамi? Дылема, адным словам. Таму ж Статкевiчу як супрацiўляцца цiску саюзных нямецкiх сацыял-дэмакратаў, што трымаюць цяпер у Нямеччыне ўладу?
Дарэчы, пра немцаў, чыя роля ў цяперашнiх працэсах на Беларусi вельмi значная. Не буду казаць пра iх альянс з Расiяй супраць Беларусi, бо пакрыўдзяцца. Не скажу i тое, што ў аснове гэтага альянсу ляжыць эканамiчны iнтарэс нямецкiх (Рургаз) i расiйскiх (Газпром) нафта-газавых кампанiй: бясплатны транзiт расiйскага газу i нафты праз Беларусь магчымы толькi пры ўмове нашага каланiяльнага статусу. Яшчэ больш надзейна --уключыць нашу краiну ў склад Расiйскай iмперыi.
Мiж тым скаардынаванасць нямецка-расiйскай палiтыкi пацвярджаецца чэрвеньскай сустрэчай сп. А.Севярына са спiкерам расiйскай Дзярждумы Г.Селязнёвым. Можна прыгадаць i зварот да Лукашэнкi лiдэраў фракцый Дзярждумы РФ, i лiпеньскi вiзiт на Беларусь Я. Прымакова.
На гэтым фоне гераiчныя намаганнi кiраўнiка КНГ АБСЕ Ганса Вiка па ўцягванню беларускай апазiцыi ў выбарчы працэс выглядаюць даволi двухсэнсоўна. Настолькi двухсэнсоўна, што кiраўнiцтва Кансерватыўна-Хрысцiянскай Партыi - БНФ нават прыняло спецыяльную заяву, у якой дзейнасць рабочай групы АБСЕ ў Мiнску называецца працай, "накiраванай на легiтымiзацыю дыктатарскага рэжыму Лукашэнкi i садзейнiчанне акупацыi Беларусi Расiяй". Адначасова былi выказаны сумненнi адносна мэтазгоднасцi знаходжання сп.Г.Вiка ў Беларусi.
А тым часам спробы дэзарыентаваць беларускае грамадства i дапамагчы рэжыму Лукашэнкi ў правядзеннi выбарчага фарсу працягваюцца.
Жнiвень 2000г.
Уладзiмiр СТАРЧАНКА

 

Hosted by uCoz