Канец перабудовы

Цiкава назiраць, як разгортваецца прэзiдэнцкая кампанiя ў Расii. Тут табе i сцэнар, i iнтрыга, i сучасныя выбарчыя тэхналогii, i ... поўная прадказальнасць вынiкаў.
Сапраўды, у якiя б гульнi з рэгiстрацыяй-нерэгiстрацыяй У.Жырыноўскага i iншых кандыдатаў не гулялася расiйская ЦВК, колькi б не тужыўся Г.Зюганаў, iмiтуючы перадвыбарную барацьбу пад матыў песнi «Вставай страна огромная...», прэзiдэнтам Расii ўсё адно стане Уладзiмiр Пуцiн. Так вырашылi маскоўскiя спецслужбы.
Калi гэта адбудзецца, то можна будзе канстатаваць, што распачатая яшчэ ў пачатку 80-х гадоў перабудова шчаслiва скончылася.
Цяпер зразумела, што распачатая КГБ СССР яшчэ пры Андропаве палiтыка перабудовы, мела на мэце адхiленне ад улады дэградаваўшай iдэалагiчна i фiзiчна КПСС i прадугледжвала прыход да ўлады спецслужбаў. Апошнiя павiнны былi не толькi знайсцi замену састарэлай камунiстычнай iмперскай абалонцы, але i прад’явiць рускаму народу лiдэра новай фармацыi, здольнага «закруцiць гайкi», жалезнай рукой адрадзiць i павесцi да сусветнага панавання Расiйскую iмперыю.
Лiдэра пасля доўгiх пошукаў, здаецца, знайшлi. З новай iмперскай iдэялогiяй таксама поўны парадак. Рускi фашызм аказаўся як раз той нацыянальнай iдэяй, якую так доўга шукалi рускiя iнтэлiгенты-разначынцы. З чым усiх i можна павiншаваць.

Уладзiмiр СТАРЧАНКА

 

Hosted by uCoz