Праблемы Адраджэння

Беларуская нацыянальная культура ёсць сукупнасць матэрыяльных i духоўных каштоўнасцяў, якiя створаны беларускiм народам у мiнулым i сучасным на бытавым, мастацкiм, навуковым i духоўным узроўнях. Акрамя таго, беларуская нацыянальная культура - гэта адзiна магчымы для беларусаў натуральны спосаб iснавання, якi забяспечвае яму ўмовы для рэалiзацыi сваёй самасцi i непаўторнасцi ў атачэннi iншых народаў i ў адпаведнасцi з аб'ектыўнымi законамi развiцця чалавечых супольнасцяў. Беларуская нацыянальная культура - гэта гiстарычна склаўшыйся спосаб самазахавання i самаразвiцця нашага народа, таму яе заняпад непазбежна прыводзiць да фiзiчнага вынiшчэння i нават самавынiшчэння беларусаў, да поўнай страты народам сваёй гiстарычнай перспектывы.
Да з'яваў беларускай нацыянальнай культуры адносiцца ўсё тое, што беларусы робяць свядома, менавiта як беларусы, таму ўмовай iснавання i развiцця беларускай культуры з'яўляецца наяўнасць нацыянальна свядомага беларускага насельнiцтва. Кажучы iнакш, умова iснавання i развiцця беларускай культуры ёсць наяўнасць у беларусаў нацыянальнай свядомасцi.
Сучасны стан беларускай культуры не з'яўляецца натуральным, што ёсць вынiкам 200-гадовай акупацыi беларускiх земляў расiйскай iмперыяй. Палiтыка, якая праводзiлася спачатку акупацыйнымi, а пасля каланiяльнымi ўладамi, мела на мэце поўную асiмiляцыю беларусаў. Дзеля гэтага беларусам гвалтоўна ўкаранялася руская нацыянальная свядомасць праз укараненне рускай мовы i рускага погляду на гiсторыю. Адначасова беларусы былi пазбаўлены права ведаць уласную гiсторыю i карыстацца роднай беларускай мовай. Была разбурана нацыянальная сiстэма адукацыi i падменена правiнцыйна-расiйскай. Нацыянальная свядомасць беларускага народа вымушана была сiлкавацца амаль выключна з крынiцы адметнага нацыянальнага характару беларусаў, не маючы падтрымкi ад iншых, што фатальна стрымлiвала развiццё беларускай культуры (Мал.1.).
Мал.1.Сучасны стан беларускай культуры грунтуецца на штучна створанай i рэгенеруемай каланiяльнай адмiнiстрацыяй з'яве -- падвоенай нацыянальнай свядомасцi беларусаў.
Але ў тыя непрацяглыя перыяды, калi беларуская мова i гiсторыя атрымлiвалi магчымасць далучыцца да свайго народа ў вынiку аслаблення iмперскай улады, назiралiся магутныя ўсплескi нацыянальнай свядомасцi, а ў вынiку - i беларускай культуры (дастаткова прыгадаць мастацкiя i палiтычныя вынiкi падзей на пачатку 20-га стагоддзя, звязаных з развалам расiйскай iмперыi).
Падводзячы вынiкi жудаснага 200-гадовага эксперымента, можна канстатаваць, што:
1. Нягледзячы на некалькi хваляў каланiзацыi, а таксама на тое, што ў асобныя перыяды акупацыйныя i каланiяльныя ўлады ўжывалi ў адносiнах да беларусаў татальны i выбарачны генацыд, iм усё ж не ўдалося кардынальна змянiць генатып беларусаў.
2. Амаль нязменным застаўся нацыянальны характар беларусаў.
3. У вынiку антыбеларускай моўнай палiтыкi каланiяльных уладаў сёння беларускi народ не размаўляе па-беларуску, не можа размаўляць па-руску, а вымушаны размаўляць на трасянцы - мове неадукаваных людзей. У сувязi з гэтым трэба канстатаваць, што наш народ пазбаўлены магчымасцi адэкватна ўспрымаць навакольны свет з-за штучнага разбурэння нацыянальнай логiкi мыслення, якая фiксуецца ў будове i логiцы роднай мовы.
4. Найбольшых поспехаў каланiяльныя ўлады дасягнулi ў справе пазбаўлення беларусаў сваёй гiстарычнай памяцi i замене яе на гiстарычную памяць расiйскага народа.
5. У сувязi з вышэйапiсаным, большая частка беларусаў страцiла нацыянальную свядомасць i набыла падвоеную: руска-беларускую. Больш таго, узнiкла i праз руплiвае пеставанне распаўсюдзiлася сярод беларусаў такая брыдкая з'ява, як нацыянальны нiгiлiзм - варожае i грэблiвае стаўленне да сваёй культуры. У аснове гэтай з'явы ляжыць нянавiсць да самога сябе, што вельмi небяспечна для псiхiчнага стану i лёсу як асобнага беларуса, так i ўсяго народа.
Са сказанага можна канстатаваць, што сучаснае становiшча беларускай культуры i самога беларускага народа з'яўляецца ненатуральным i небяспечным, але не безнадзейным. Галоўная палiтычная падстава для аптымiзму - гэта абвяшчэнне ў 1991 годзе незалежнасцi Беларусi. Галоўная палiтычная небяспека нацыянальна-культурнаму адраджэнню беларусаў - захаванне ўлады ў руках старой каланiяльнай адмiнiстрацыi, якая, пабачыўшы станоўчыя вынiкi кароткачасовай "адлiгi-беларусiзацыi" 1991-94 гг., значна ўзмацнiла сваю антыбеларускую культурную палiтыку.
Сярод праблем нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў цэнтральнае месца займаюць:
1. Праблема вяртання гiстарычнай памяцi беларускага народа.
2. Праблема адраджэння беларускай мовы.
3. Праблема абмежавання культурнай экспансii з боку Расii.
Эфектыўнаму вырашэнню гэтых праблем моцна перашкаджаюць палiтычныя варункi, таму трэба гаварыць пра праблему адхiлення ад улады каланiяльнай адмiнiстрацыi i замены яе нацыянальным урадам, як неабходную палiтычную ўмову плённага i хуткага адраджэння беларускай нацыянальнай культуры. Аднак вырашыць гэтую палiтычную праблему дэмакратычным шляхам без дастатковай колькасцi нацыянальна свядомага насельнiцтва немагчыма. Таму праблемы нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў прыходзiцца вырашаць у неспрыяльных палiтычных варунках, калi не толькi палiтычная, але нават асветнiцкая дзейнасць пераследуюцца ўладамi. Аднак пры гэтым трэба памятаць, што толькi плённае iх (праблем) вырашэнне можа гарантаваць крытычную масу нацыянальна свядомага насельнiцтва, здольную да вырашэння палiтычнага аспекта адраджэння.
У нармальнай нацыянальнай дзяржаве ўсе праблемы, звязаныя з захаваннем i падтрыманнем нацыянальнай свядомасцi насельнiцтва, з падтрыманнем i развiццём нацыянальнай культуры, з абмежаваннем замежнай культурнай экспансii вырашаюцца дзяржавай i за дзяржаўны кошт пры падтрымцы шматлiкiх грамадскiх арганiзацый, а таксама самiх грамадзян. Вырашэнне гэтых праблем ускладзена на нацыянальную сiстэму выхавання i адукацыi, дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, установы культуры, а адказнасць за iх вырашэнне ўскладзена на дзяржаўныя ўстановы ўлады i кiравання. Беларуская ж спецыфiка такая, што пералiчаныя вышэй функцыi дзяржавы вымушана ўзяць на сябе нацыянальна свядомая частка насельнiцтва, аб'яднаная ў нацыянальна арыентаваныя грамадскiя арганiзацыi i палiтычныя партыi, якiя павiнны зрабiць асэнсаваныя захады для вяртання найперш гiстарычнай памяцi беларускага народа, вяртання ва ўжытак беларускай мовы, традыцыяў i звычаяў, у якiх знайшлi адлюстраванне галоўныя рысы беларускага нацыянальнага характару. Зрабiць гэта можна ў тым лiку i праз стварэнне альтэрнатыўнай сiстэмы народнага выхавання i адукацыi, праз пашырэнне сеткi недзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi, праз правядзенне асветнiцкай работы з педагагiчнымi работнiкамi дзiцячых садкоў, школ, вучэльняў, тэхнiкумаў, ВНУ, праз асветнiцкую работу з маладымi бацькамi i маладымi людзьмi.
Набходныя для адраджэння нацыянальнай свядомасцi i культуры беларусаў захады схематычна паказаны на мал.2.

Уладзiмiр СТАРЧАНКА.

 

 

Hosted by uCoz