Тэкст выступу на Ўсебеларускiм З'ездзе за незалежнасць

Шаноўнае спадарства!
Гамяльчане i жыхары гомельскага Палесся вiтаюць дэлегатаў Усебеларускага З’езда за незалежнасць Бацькаўшчыны, жадаюць усiм сiлы волi, мужнасцi i рашучасцi ў абароне права беларусаў на самастойнае дзяржаўнае жыццё.
Гомельшчына вельмi пацярпела ад Чарнобыльскай навалы, дэмаграфiчныя наступствы катастрофы ўжо пераўзыходзяць наступствы Другой сусветнай вайны. Наша насельнiцтва хварэе, дэградуе i вымiрае, а вызваленая жыццёвая прастора па спецыяльнаму рашэнню Ўрада i аблвыканкама засяляецца прышлым насельнiцтвам з абшараў былога СССР. Бежанцы, беглыя крымiнальнiкi, бамжы з Расii, Таджыкiстана, Казахстана, Малдовы, з усяго свету асядаюць на Палессi, атрымлiваюць працу, легалiзуюцца, запрашаюць да сябе сем’i, сваякоў, знаёмых. Гэтая палiтыка этнацыду адбываецца ўжо 14 гадоў. Гэткiм чынам каланiяльная адмiнiстрацыя Беларусi ўмацоўвае сваю пятую калону, сваю сацыяльную базу на Палессi. Гэткiм чынам яна закладае бомбу будучых мiжнацыянальных канфлiктаў на нашай мiрнай зямлi.
Мы лiчым, што вырашэнне сацыяльных i эканамiчных праблем Гомельшчыны i ўсёй Беларусi немагчыма, пакуль наша Радзiма будзе заставацца калонiяй Расii, пакуль намi будзе кiраваць яе каланiяльная адмiнiстрацыя. Калонiя не можа быць багатай, бо яе рабуюць, у яе не можа быць сродкаў не толькi для паляпшэння дабрабыту людзей, але i на ратаванне iх жыцця. Чужынцы не дадуць нам долi, а толькi смерць i разбурэнне. Гэтак было заўжды.
Мы лiчым, што толькi ў незалежнай Беларусi i толькi нацыянальны ўрад зможа ўзняць эканомiку, адрадзiць культуру, уратаваць нашу нацыю ад наступстваў Чарнобыля атамнага, эканамiчнага, сацыяльнага, культурнага i духоўнага. i прыкладам у гэтым могуць быць нашы суседзi - Польшча, Чэхiя, Прыбалтыка, якiя рашуча i непахiсна сталi на шлях самастойнага дзяржаўнага iснавання.
Беларусы гэткiя ж паўна-вартасныя людзi, як i палякi, немцы, французы цi амерыканцы. Толькi расiсты могуць сцвярджаць, што мы не здольныя да самастойнага жыцця, да кiравання ўласным лёсам.
У сувязi з гэтым мы рэзка асуджаем спробы каланiяльнай адмiнiстрацыi Беларусi зрабiць нашу Бацькаўшчыну восьмай федэральнай акругай Расii, зрабiць беларусаў закладнiкамi авантурнай i агрэсiўнай палiтыкi ўсходняга суседа, а нашых сыноў -- гарматным мясам расiйскай ваеншчыны.
Мы заяўляем, што суверэнiтэт i незалежнасць Беларусi — гэта не толькi канстытуцыйная норма, але неад’емнае, натуральнае права беларускага народа, якое належыць не аднаму цяперашняму, але i будучым пакаленням беларусаў.
Мы папярэджваем кiраўнiцтва краiны аб персанальнай адказнасцi за здраду Радзiме, а расiйскiм i некаторым еўрапейскiм «стратэгам» нагадваем пра права беларусаў на абарону незалежнасцi Бацькаўшчыны любымi даступнымi сродкамi.
Хай жыве вольная Беларусь!
Жыве вечна!

Уладзiмiр СТАРЧАНКА

Hosted by uCoz